студыя танцаў

Dileksa

Pole dance ў Мінску. 10 гадоў вучым з нуля да профі.

Кантакты для запісу

Нашы кірункі

Pole dance

Полдэнс развівае не толькі фізічную сілу і гнуткасць, але і ўнутраную ўпэўненасць. Кожны новы трук – крок да ўдасканалення сябе і пераадолення межаў. Танец, які спалучае сілавую нагрузку і мастацкую выразнасць. Асновай танца на пілоне ёсць выкананне акрабатычных элементаў: трукі, стойкі, кручэнні і г.д.

Exotic pole dance

Гэта спосаб самавыяўлення, які дае раскрыць сваю індывідуальнасць і ўпэўненасць. Экзотык полдэнс адрозніваецца ад традыцыйнага полдэнса акцэнтаваннем на харэаграфіі, а не толькі на складаных акрабатычных элементах. Выкарыстоўваецца адмысловы абутак, які надае танцу дадатковую эстэтыку і пачуццёвасць.

Пробны занятак — усяго 15 BYN

Альбо бясплатна пры далейшай куплі абанемента ў дзень занятку.

Нашы заняткі пасуюць людзям з рознымі ўзроўнямі падрыхтаванасці. Пішыце – і мы падбяром групу для вас.

Абанементы

4 заняткі

80 BYN

8 заняткаў

135 BYN

12 заняткаў

195 BYN

(з прывязваннем да 2-х груп)

16 заняткаў

245 BYN

Разавы занятак

25 BYN

Разавы занятак для вучаніц студыі, як трэці раз на тыдзень

20 BYN

Для пастаянных вучаніц і вучняў студыі скідкі.

Частыя пытанні

Мы месцімся ў Мінску, вуліца Чкалава, 14, кабінеты 410 і 411 (4 паверх).

Раён станцыі метро Інстытут культуры.

Пробны занятак каштуе 15 BYN, або бясплатна пры далейшай куплі абанемента ў той жа дзень.

Pole dance — больш спартыўны кірунак, асновай якога выступаюць трукі на пілоне.

Exotic pole dance — кірунак, важнай частку якога ёсць танец, у ім меней акрабатычных элементаў і ёсць прыгожыя звязкі ў адмысловым абутку на абцасах.

Мы трэніруем людзей з любым узроўнем падрыхтоўкі.

З сабой вазьміце выгоднае адзенне, якое не замінае рухам: штаны, майка, шкарпэткі, шорты.
Для Exotic poledance патрэбны будуць яшчэ накаленнікі.

Так, вядома. У студыі Dileksa займаюцца і мужчыны. Танцы на пілоне – гэта не толькі грацыёзнасць, але і добры спосаб падтрымання фізічнага ўзроўню.

Мы бяром у групы людзей з 18 гадоў.

Нашы кантакты

Адрас

Мінск, вуліца Чкалава, 14, памяшканні 410 і 411

Запісацца

Графік студыі